Сляды выбухоўкі на Nord Stream. Высновы шведскай пракуратуры



Выбухі на Nord Stream 1 і 2 былі дыверсіяй – такая выснова шведскай пракуратуры, якая  расследавала прычыны ўцечкі з газаправода. У пракуратуры пацвярджаюць, што на месцы выбуху знойдзены сляды выбухоўкі.

У канцы верасня былі пашкоджаныя газаправоды Nord Stream 1 і Nord Stream 2. Аператар Nord Stream 1, кампанія Nord Stream AG, у пачатку лістапада абвясціла, што на марскім дне знойдзены два кратэры глыбінёй ад 3 да 5 метраў, якія з’явіліся ў выніку выбуху. Расследаванне выбуху вядзе шведская пракуратура, асобныя расследаванні месцаў пашкоджання Nord Stream таксама правялі дацкія і нямецкія ўлады. 

Цяпер пракуратура Швецыі выступіла з заявай, у якой гаворыцца, што ўцечкі з Nord Stream 1 і 2 былі выкліканыя дыверсіяй. Далей гаворыцца, што сляды выбухоўкі пацверджаны на старонніх прадметах, знойдзеных побач з месцамі выбуху. Расследаванне шведскай пракуратуры будзе працягвацца да таго часу, пакуль не будуць устаноўлены выканаўцы дыверсіі.

Array