СМІ: У Бранскай вобласці ўпалі два верталёты і два самалёты
У Бранскай вобласці Расеі за адзін дзень упалі два верталёты і, верагодна, два самалёты. “Такіх страт нашай авіяцыі як сёння, не было з сакавіка мінулага года”, — піша інфармаваны расейскі тэлеграм-канал Fighterbomber, які спецыялізуецца на пытаннях авіяцыі.
-

Фота: ya62.ru
Спачатку ў Бранскай вобласці ўпаў верталёт Мі-8. Другі верталёт упаў ля вёскі Валкусцічы ва Унецкім раёне. Каля ўкраінскай мяжы ўпаў самалёт Су-34. На тэрыторыі Клінцоўскага раёна ўведзены план “Перахоп”, там вядуць вышук дыверсантаў, якія маглі збіць верталёт і знішчальнік. Расейскія СМІ паведамляюць, што пілоты верталётаў і самалёта загінулі.
Пазней расейскі рэсурс Baza напісаў, што “спецслужбы правяраюць інфармацыю пра яшчэ адзін самалёт, які ўпаў у Старадубскім раёне Бранскай вобласці”.
Беларускае Радыё Рацыя