Спачуванні ў сувязі са смерцю Мікалая Клімовіча выказала генеральны сакратар Савета Еўропы



Генеральны сакратар Савета Еўропы выказала спачуванні наконт смерці палітвязня Мікалая Клімовіча. “Я шкадую пра смерць у турме беларускага блогера Мікалая Клімовіча, мае думкі з яго сям’ёй і сябрамі”, — напісала Марыя Пейчынавіч-Бурыч у сябе ў твітары.

Пра смерць 61-гадовага палітвязня Мікалая Клімовіча ў віцебскай калоніі стала вядома ўчора. Ён меў захворванне сэрца ды інваліднасць ІІ групы з гэтай прычыны, нягледзячы на гэта, суддзя Андрэй Бычыла асудзіў яго на год калоніі за лайк пад карыкатурай на Лукашэнку.

Беларускае Радыё Рацыя