Спікерам Каардынацыйнай рады абраны Андрэй Ягораў
Спікерам Каардынацыйнай рады абраны Андрэй Ягораў.

Другое месца ў галасаванні заняла лідар ініцыятывы „Честные люди” Алена Жываглод — яна будзе віцэ-спікерам.
Ян Рудзік і Вольга Кавалькова — на трэцім і чацвёртым месцах адпаведна, паведаміла прэс-служба КР.
Выбары кіраўніцтва Каардынацыйнай рады прайшлі 12 сакавіка.
Другое скліканне КР складаецца з 25 членаў асноўнага складу першага склікання, 15 самавылучэнцаў, а таксама 75 дэлегатаў ад арганізацый грамадзянскай супольнасці і дэмсіл.
Тэрмін паўнамоцтваў другога склікання КР — „адзін год з дня правядзення першага ўстановачнага сходу (8 лютага 2023 года) пасля фарміравання поўнага складу”.
Дэлегаты КР трэцяга і наступных скліканняў будуць абірацца грамадзянамі Беларусі.