Стала вядома, колькі ўкраінцаў дагэтуль застаюцца ў палоне
Каля 2,5 тысячы ўкраінцаў усё яшчэ знаходзяцца ў палоне, цытуе віцэ-прэм’ера Украіны Ірыну Верашчук BBC News.

“Людзі застаюцца ў палоне, і найгорай — там застаюцца грамадзянскія. Трэба ставіць пытанне рубам і патрабаваць адпускаць грамадзянскіх. Грамадзянскія павінны быць адпушчаны, а не абмененыя. І сярод іх ёсць вельмі шмат жанчын”, — сказала Верашчук. Яна адзначыла, што з “Азоўсталі” выйшла 131 жанчына.
Таксама вядома, што ў палоне знаходзяцца два беларускія добрааахвотнікі — Сяргей “Клешч” Дзёгцеў і Ян “Тромблі” Дзюрбейка.
Беларускае Радыё Рацыя
Array