Старшынём АГП пераабраны палітзняволены Мікалай Казлоў



6-га лістапада ў Менску прайшоў XXI З’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Старшынём быў пераабраны Мікалай Казлоў.

Намеснікамі абраныя Уладзімір Шанцаў і Ганна Красуліна. З’езд прыняў рэзалюцыю, выбраў новы склад палітрады партыі і Нацыянальнага камітэта.

Нагадаем, што ў чацвер, 3 лістапада, Мікалаю Казлову прысудзілі 2,5 года калоніі за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. Разам з ім судзілі Антаніну Кавалёву і Аксану Аляксееву. Ім прысудзілі год і паўтара года калоніі адпаведна.

За кратамі ўсе трое знаходзяцца з 27 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя