Супраць Паўла Латушкі пачалі чарговую справу
Дэпартамэнт фінансавых расследаванняў Беларусі пачаў крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі «па факце атрымання хабару». Як паведамляе ведамства, адзін з кіраўнікоў беларускай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю кіна- і відэапрадукцыі, расказаў пра перадачу Латушку ў 2012 годзе хабару ў памеры 10 000 даляраў ЗША. На той момант Латушка быў міністрам культуры Беларусі. Павал Латушка так пракаментаваў чарговае ўжо абвінавачанне:
На Паўла Латушку завялі справу паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэксу Беларусі, паводле якога яму пагражае ад 5 да 15 гадоў пазбаўлення волі са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
У адносінах да Паўла Латушкі таксама распачатыя іншыя справы:
— стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім;
— змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
— заклікі да звяржэння або змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь або да ўчынення злачынстваў супраць дзяржавы;
— замах на акт тэрарызму.
Array