Супраць Пракоп’ева і Сахашчыка завялі справу за стварэнне «экстрэмісцкага фарміравання»



Пра завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да былога рэстаратара і аднаго з арганізатараў палка «Пагоня» Вадзіма Пракоп’ева за стварэнне «экстрэмісцкага фарміравання» паведаміла прэс-служба МУС.

Байцы палка „Пагоня”. Фото: @belpolk_pagonya

Як паведамляе МУС, у Варшаве створаны вербавальны і фінансавы цэнтр палка, які займаецца адборам мужчын ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў, якія маюць вопыт ваеннай службы. «Навучанне і зладжванне баевікоў праводзіцца замежнымі інструктарамі на тэрыторыях Чэхіі, Польшчы і Украіны. Аднымі з арганізатараў гэтага экстрэмісцкага фарміравання з’яўляюцца Вадзім Пракоп’еў і Валерый Сахашчык», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінэта Валер Сахашчык пракамэнтаваў завядзенне крымінальнай справы на стваральнікаў палка «Пагоня»:

«Я па жыцці заўжды стараўся па максімуме ва ўсім, што я рабіў і раблю. І дабіваўся поспеху і павагі, часам — узнагарод. Гэтую «крыміналку» я лічу такой жа адзнакай павагі і карысці, якую я і мае таварышы прыносім нашай Айчыне — Беларусі».

Array