Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з беларусамі Варшавы



Спікерамі івэнту сталі Павел Латушка (прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады), Аляксандр Азараў (прадстаўнік па аднаўленні правапарадку), Валер Кавалеўскі (прадстаўнік па міжнародных адносінах), Аліна Коўшык (прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні), а таксама Святлана Ціханоўская.

Палітычныя дзеячы не толькі выступілі з прамовамі, але і адказалі на пытанні аўдыторыі, якіх было нямала.

“Ладзіць такія сустрэчы насамрэч карысна”, – падкрэсліў пасля мепрыемства Аляксандр Азараў.

Кожны раз прыемна размаўляць з беларусамі. Мы ездзілі ў Беласток і вельмі добра сустракаліся. Цяпер мы тут у Варшаве. У Беластоку мы размаўлялі ў памяшканні, таму людзей было значна менш. А тут ўжо такі мітынг. Я, напэўна, упершыню ў жыцці на мітынгу перад людзьмі выступаю. Уражаны, канешне, вельмі добра людзі прымалі, не было ніякіх правакацыяў. Казалі, што могуць быць правакацыі, але вы ж бачыце, што ўсё добра.

Падчас свайго выступу Аляксандр заклікаў усіх уступаць у харугву. “Жанчыны таксама могуць далучыцца і займацца медыцынскай падрыхтоўкай. Калі чалавек хоча паўдзельнічаць у змене ўлады і вярнуцца ў Беларусь, то мы дапаможам”, – зазначыў Аляксандр Азараў.

Акрамя палітыкаў, імпрэзу падтрымалі і музыкі. На сцэне выступілі гурты “23.34” і “Lity Taler”.

Падзея адбылася каля Беларускага Моладзевага Хабу.

Беларускае Радыё Рацыя