Святлана Ціханоўская пачынае візіт у Польшчу
Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 160-м угодкам пачатку паўстання 1863-64 гадоў.

Запланаваныя перамовы з міністрамі — унутраных, замежных спраў, фінансаў, адукацыі, а таксама са спікерам парламенту.
Святлана Ціханоўская плануе выступіць у камітэце па замежных справах. Разам з ёй у мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх палітычных партый і грамадзянскай супольнасці.
Таксама ў Варшаве адбудзецца працоўная сустрэча з Аб’яднаным пераходным кабінетам.
Array