Святлана Ціханоўская прыбыла ў Рэйк’явік для ўдзелу ў саміце Рады Еўропы



Святлана Ціханоўская прыбыла ў Рэйк’явік для ўдзелу ў саміце Рады Еўропы 16-17 мая.

Беларусь не з’яўляецца чальцом гэтай арганізацыі, але кіраўніцтва Рады Еўропы вырашыла зрабіць выключэнне і запрасіць Ціханоўскую як адмысловую госцю. Многія называюць гэта галоўнай сустрэчай Рады Еўропы дзесяцігоддзя. Апошні саміт адбываўся ў 2005 годзе ў Варшаве. Плануецца ўдзел кіраўнікоў ці прадстаўнікоў 46 дзяржаў, у тым ліку Эмануэля Макрона, Олафа Шольца, Рышы Сунака, Уладзіміра Зяленскага, кіраўнікоў Еўразвязу.

Ціханоўская плануе ўздымаць пытанні ўступлення Беларусі ў Раду Еўропу, як толькі з’явіцца такая магчымасць, пашырэння працы Кантактнай групы паміж Радай Еўропы і дэмакратычнай Беларуссю, падтрымкі рэпрэсаваных і беларускіх уцекачоў, ды іншыя пытанні.

Беларускае Радыё Рацыя