Святлана Ціханоўская прыехала ў Нью-Ёрк на Генасамблею ААН
Святалана Ціханоўская хоча нагадаць пра тое, што беларусы не падтрымліваюць пуцінскай вайны і рэжыму Лукашэнкі, а перамога Украіны будзе шанцам свабоды і для Беларусі, піша „Голас Амерыкі”.

У панядзелак адбылася дыскусія Ціханоўскай з Меліндай Герынг, намесніцай дырэктара Еўразійскага цэнтру Атлянтычнай Рады (Atlantic Council). Гэта адзін з самых прэстыжных амерыканскіх аналітычных цэнтраў.
Сустрэчу адкрыла экс-намесніца дзяржсакратара ЗША ў пытаннях сусветнай палітыкі, а цяпер віцэ-прэзідэнтка цэнтра стратэгіі і бяспекі Скаўкрофта пры Атлантычнай радзе Пола Дабранскі. Яна запэўніла, што ЗША будуць і далей выкарыстоўваць „усе магчымыя спосабы, каб падтрымаць беларускі народ”. Таксама выступіў пастаянны прадстаўнік Літвы пры ААН Андрус Крывас. Паводле яго, Літва ганарыцца тым, што падтрымлівае беларускую апазіцыю і дае ў сябе прытулак яе лідарам, у тым ліку самой Святлане Ціханоўскай.
„Мы разумеем, што вызваленне Украіны адкрые магчымасць вызвалення і для Беларусі”, — паўтарыла Ціханоўская некалькі разоў, — І тактычнае паражэнне расейскай арміі дасць нам шанцы памяняць статус-кво. Вайну не падтрымліваюць не толькі дэмакратычныя беларусы, але і многія памагатыя Лукашэнкі”.
Array