Святлана Ціханоўская: «Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі будзе пагражаць бяспецы Украіны і Еўропы»
Неабходна зрабіць усё, каб перадухіліць планы размяшчэння расейскай сзброі ў Беларусі, заявіла дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская.

«Мы павінны зрабіць усё, каб перадухіліць план Пуціна размясціць ядзерную зброю ў Беларусі. Гэта проста парушае наш канстытуцыйны няядзерны статус і ўзмоцніць кантроль Расеі над Беларуссю на гады наперад. І гэта будзе ўзмацняць пагрозы бяспецы Украіны і ўсёй Еўропы», – напісала Ціханоўская ў Twitter.
25 траўня ў Менску міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і ягоны расейскі калега Сяргей Шайгу падпісалі дакументы, якія вызначаюць умовы размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі.
Кантроль за не стратэгічнай ядзернай зброяй застаецца за Расеяй, рашэнне аб прымяненні таксама, заявіў Шайгу.