Святлана Ціханоўская сустрэлася са Старшынёй Рады БНР



Івонка Сурвілла прывітала спадарыню Ціханоўскую і яе паплечнікаў як прадстаўнікоў „новай хвалі змагароў за незалежнасць і лепшую долю Беларускага народу”.

„Яднае нас з вамі любоў да нашай Бацькаўшчыны Беларусі, гонар якой мы сёння мусім разам бараніць дзеля ганебнай вайны, развязанай нашым найбліжэйшым суседам,” – сказала старшыня Рады БНР.

Яна нагадала, што цягам дзесяцігоддзяў у часы СССР Рада БНР пераконвала свет, што беларусы маюць права на волю і на сваю незалежную дзяржаву. „У Беларусі ў той час за адно толькі слова „Незалежнасць” пагражала турма – гэтак, як сёння яна пагражае за „Пагоню” і Бел-чырвона-белы сцяг”, – сказала Івонка Сурвілла.

Святлана Ціханоўская распавяла пра сустрэчы з канадскімі палітыкамі.

Крыніца: Рада Беларускай Народнай Рэспублікі – Рада БНР

Array