Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам бліжэйшымі днямі.
3 кастрычніка Ціханоўская ўжо сустрэлася ў Варшаве з міністрам унутраных спраў Марыюшам Каміньскім. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел намеснік міністра Барташ Градзецкі і амбасадар Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі.

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі знаходзіцца ў Польшчы, у яе праграме – Кракаў, Беласток і Варшава. Як паведаміла Ціханоўская, у Варшаве яна таксама возьме ўдзел у Варшаўскім форуме па бяспецы – гэта адна з вядучых еўрапейскіх канферэнцый па бяспецы, прысвечаная транс-атлантычнай супрацы, але з акцэнтам на бяспеку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Сёння сустрэча з Ціханоўскай пройдзе ў Беластоку ў межах прэзентацыі кнігі пра яе. Пачатак – а 17-ай гадзіне ў Падляшскай бібліятэцы.
Array