Святлана Ціханоўская зробіць працоўны візіт у Брусель з 28 лютага па 2 сакавіка



Святлана Ціханоўская адкрые Місію дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі 1 сакавіка.

Яна выступіць на мерапрыемстве са студэнтамі Каледжа Еўропы і слухачамі Еўрапейскай дыпламатычнай акадэміі. Там яе сустрэне Рэктар Федэрыка Магерыні (экс-Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі)

Прыме ўдзел у панэльных дэбатах, прысвечаных 40-годдзю CEPS: Еўропа, якую мы хочам. Еўропа, якая нам патрэбная (разам з Маргрэт Вестагер (выканаўчым віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі па Еўропе, прыдатнай для лічбавай эпохі) і Марыяй Бурыч (генеральным сакратаром Савета Еўропы)). Святлана Ціханоўская выступіць з прамовай пра беларускі дэмакратычны рух у святле вайны Расеі супраць Украіны. Назва: „Вайна не скончыцца, пакуль Беларусь не стане свабоднай”.

Лідар дэмакратычнай Беларусі сустрэнецца таксама з Ніколам Бірам, віцэ-прэзідэнтам Еўрапарламента; з дэлегацыяй Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю, а таксама з беларускай дыяспарай.

Прэс-служба Офісу Святланы Ціханоўскай

Array