Сяргей Богдан: Візіт Лукашэнкі ў Кітай важны, каб Беларусь і рэжым выстаялі да канца вайны ва Украіне



Завяршыўся трохдзённы візіт Лукашэнкі ў Кітай. Сярод абмеркаваных пытанняў на вышэйшым узроўні: дыялог па ўкраінскім пытанні, беларуска-кітайскі вектар дачыненняў і эканамічная супраца.

Вынікі візіту ацаніў аналітык у сферы адносінаў Расеі і Беларусі, доктар палітычных навук Сяргей Богдан:

-Вельмі важна тое, што ёсць хоць нейкая альтэрнатыва сельскаму вектару. Для Кітая гэты беларускі напрамак не самы спрыяльны, але гэтыя дачыненні вельмі стабільныя.  Яны прасоўваюцца. Вялікім дасягненнем быў устут у Шанхайскую Арганізацыю Супрацоўніцтва. Кітай спрабуе высунуць мірны план па нашым рэгіёне, па Украіне. Візіт мае вялікае значэнне і тое, што ён адбываецца, для беларускай вонкавай палітыкі – гэта крок у напрамку захавання дзеяздольнай дзяржавы. Выстаяць у баку ад вайны. І чым хутчэй гэтая вайна скончыцца, тым лепшыя ў нас шанцы застацца не тое што незалежнымі, застацца жывымі.

Па словах эксперта, сярод важных вынікаў беларуска-кітайскай супрацы апошніх гадоў выступаюць пытанні транзіту праз Беларусь і Кітай, а таксама выбудоўванне архітэктуры бяспекі, альтэнатыўнай да расейскай, якая і пануе ў рэгіёне. Стратэгічная задача Лукашэнкі – манеўраванне паміж Расеяй і Кітаем.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Cяргея Богдана

Array