Сяргей Мацукевіч: Дзякуючы Алейніку вярнулі Кандрусевіча ў Беларусь
Аляксандр Лукашэнка прызначыў Сяргея Алейніка новым міністрам замежных спраў Беларусі.

Як могуць змяніцца пры новым міністры адносіны Беларусі з Захадам, каментуе старшы даследчык Цэнтра новых ідэй, у былым дыпламат Павел Мацукевіч:
– Знешнюю палітыку вызначае Лукашэнка, ад яго залежыць, што будзе са знешняй палітыкай. Калі ён не будзе рабіць крокаў насустрач Захаду, то толку ад новага міністра можа быць не шмат. Хаця тое, што прызначылі Алейніка безумоўна плюс. Плюс з пункту гледжання таго, што гэты чалавек пакуль не быў заўважаны ў нейкіх скандальных заявах, не кляйміў Захад, не выступаў, скажам так, у ролі прапагандыста. Ён праводзіў вельмі шмат сустрэч не публічна, відавочна спрабуючы завязаць кантакты з захадам.
Павел Мацукевіч вельмі станоўча ацэньвае працу Сяргея Алейніка за мінулыя гады:
– Я думаю, што Алейнік прыклаў руку да вяртання Кандрусевіча ў Беларусь. Відавочна, што ў яго дастаткова добрыя кантакты і ў Ватыкане і з Мальтыйскім ордэнам. Наколькі могуць гэтыя кантакты паўплываць на нармалізацыю адносін вялікае пытанне. Можна таксама казаць, што ён намагаецца наладзіць кантакты са Швейцарыяй, у гэтым годзе адбыўся яго рабочы візіт у Швейцарыю ў якасці першага намесніка міністра.
На думку Паўла Мацукевіча, дзейнасць Сяргея Алейніка больш накіраваная на супрацу Беларусі з Захадам, а не Расеяй. Гэта таксама паказвае аўтаномнасць прызначэння Лукашэнкам такога „празаходняга” міністра, а не залежнасць у прызначэнні міністраў ад Расеі.
Беларускае Радыё Рацыя
Array