Сяргея Ціханоўскага этапавалі ў турму ў Жодзіне



Стала вядома, што 18 жніўня, у дзень нараджэння Сяргея Ціханоўскага, яго перавялі ў турму і адразу ж змясцілі ў ШІЗА.

Блогера перавялі на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады. У штрафным ізалятары ён не можа карыстацца сваімі рэчамі, вымушаны спаць на голых дошках без матраца і пасцельнай бялізны, яму забаронена набываць прадукты і рэчы першай неабходнасці. Ціханоўскі таксама часова пазбаўлены перадач і лістоў.  

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня 2020 года ў Гародні. У снежні 2021 года ён быў асуджаны на 18 гадоў зняволення ва ўмовах строгага рэжыму. Пасля палітвязня этапавалі ў папраўчую калонію № 15 у Магілёве. 11 жніўня 2022 года суддзя Кастрычніцкага раёна Магілёва Жана Пушкіна пастанавіла ўзмацніць рэжым і перавесці палітвязня ў турму на тры гады.

Беларускае Радыё Рацыя

Array