Сын Лукашэнкі стаў ганаровым консулам Эфіопіі
Дзмітрый Лукашэнка аказаўся ганаровым консулам Эфіопіі ў Беларусі. Так яго назвалі ў паведамленні эфіопскага МЗС, звяртае ўвагу Reform.by.

Кіраўнік МЗС і віцэ-прэм’ер Эфіопіі Дэмеке Меканэн 16 траўня сустрэўся ў Адыс-Абебе з беларускай дэлегацыяй. У яе ўваходзіў і сярэдні сын Аляксандра Лукашэнкі.