Таццяна Новікава: Расейская армія першая ў свеце выкарыстала АЭС як абаронныя плацдармы
З 19 па 26 красавіка беларуская грамадская арганізацыя «Экадом» праводзіць акцыю – «Чарнобыльскі тыдзень». Адкрыла тыдзень публічная дыскусія, падчас якой спікеры акрэслілі новыя радыяцыйныя пагрозы Чарнобыльскай ды іншых АЭС на фоне агрэсіі Расеі ва Украіне. Падставы для прыцягнення Расеі да міжнароднай адказнасці за стварэнне ядзернай небяспекі ўсяму свету назвала каардынатар Беларускай Антыядзернай Кампаніі Таццяна Новікава:
– Яны спрабавалі размяшчаць, і да гэтага часу размяшчаюць там войскі, мінуюць гэтыя аб’екты, спрабуюць іх абараняць і ўмацоўваць з мэтай засяроджвання там ударнага рэзерву для сваіх наступальных аперацый. Нашто гэта робіцца? Гэта аб’ект ядзернага шантажу. Таму што ніякая разумная дзяржава не пойдзе на такі крок, каб сілай выбіваць іх з гэтай тэрыторыі. Што небяспечнага на гэтых тэрыторыях? Ня толькі атамныя рэактары, там знаходзіцца паліва. Гэтае паліва ўжо апрамененае і небяспечнае. Любое пашкоджанне інфраструктурнага плана ў выніку ваенных дзеянняў можа прывесці да аварыі.

Да больш рашучых дзеянняў у бок Расеі як парушальніцы Статуту ААН, Жэнеўскай канвенцыі ды іншых міжнародных актаў заклікаў фізік-ядзершчык Расейскага Сацыяльна-Экалагічнага Саюзу Андрэй Ажароўскі:
– МАГАТЭ не зрабіла нічога вартага, апроч як напісання папер. Вось што МАГАТЭ павінна было зрабіць – гэта прама 24 лютага, калі стала зразумела, што менавіта праз чарнобыльскую станцыю адбываецца ўвод расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, то проста тады трэба было сказаць: мы бачым нешта незвычайнае, і пасылаем сваіх назіральнікаў па ўзгадненні з Украінай на кожную з атамных станцый, на кожны з ядзерных аб’ектаў Украіны, каб разумець, што там адбываецца. Ядзерныя ўстаноўкі – гэта Чарнобыльская атамная станцыя, у першую чаргу запарожская атамная станцыя, сталі аб’ектамі нападу.

Таксама плануецца, што напрыканцы Чарнобыльскага тыдня адбудзецца традыцыйны для Беларусі «Чарнобыльскі шлях». У сувязі з беларускай сітуацыяй масавае шэсце пройдзе сёлета ў Вільні, 26-га красавіка а 18-й гадзіне. Збор на Лукішскім пляцы. Падрябазная афіша мерапрыемстваў даступная на сайце «Экадом»: https://ecohome.ngo/afisha/
Беларускае Раыдыё Рацыя
Array




