The Times: Расея вырашыла напасці на Малдову



Масква  паспрабуе адкрыць новы фронт супраць Украіны з Малдовы, паведамляюць украінскія вайсковыя крыніцы, якія спасылаюцца на The Times.

Па словах адной з крыніц, ёсць шэраг сігналаў пра тое, што Расея плануе ў бліжэйшы час напасці на адну з былых рэспублік СССР. Малдаўская армія налічвае ўсяго 3250 жаўнераў. Захоп Малдовы дазволіў бы Расеі наступаць на Адэсу з захаду.

„Мы лічым, што Крэмль ужо прыняў рашэнне напасці на Малдову. Лёс Малдовы вельмі важны. Калі расіяне пачнуць браць яе пад кантроль, мы станем больш лёгкай мішэнню ў вайсковым плане, а пагроза для Украіны будзе экзістэнцыяльнай”, – сказала крыніца выданню The Times.

( Польскае радыё)

Array