Ці наступіў момант для ўступлення Беларусі ў вайну Расеі ва Украіне?
Дарадца Офіса Прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч паведаміў, што Расея «сур’ёзна разглядае» магчымасць уварвання з тэрыторыі Беларусі.
Падчас анлайн-дыскусіі «Атака Украіны з тэрыторыі Беларусі» такую версію не падтрымаў кіраўнік Службы знешняй выведкі Украіны Мікалай Маламуж:
-Пуцін імкнецца ціснуць на Лукашэнку, каб ён пачаў вайну, аж да таго, каб пад сцягам Украіны справакаваць сітуацыю выбуху на БелАС і каб гэта была нагода для вайны. Лукашэнка гэта ўсё разумее, гэтыя факты раскрываюцца. Лукашэнка разумее, што ён прайграе, і гэта будзе канец рэжыму. Сілы і сродкі – не гатовыя. Самі беларусы – не гатовыя. Расейскіх войскаў там няма дастаткова. Бліжэйшым часам наступу з боку Беларусі не будзе. Аднак мы не павінны выключаць усялякія варыянты і рыхтавацца да кожных сцэнароў.
Таксама Мікалай Маламуж адзначыў, што рэжым Лукашэнкі спрабуе знайсці выхад з-пад ціску Крамля да ўступлення ў вайну і наладжвае сувязі з Іранам, Кітаем і Турцыяй для альтэрнатыўнага развіцця падзей у рэгіёне.
Беларускае Радыё Рацыя
Array
