Ціханоўскай уручана Міжнародная прэмія свету Ціперэры



Як паведаміў @pozirkonline галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка, прымаючы ўзнагароду, палітык адзначыла, што Беларусь і Ірландыю „аб’ядноўвае прага свабоды”.  

Фота: t.me/pozirkonline

Святлана Ціханоўская падзякавала арганізатарам прэміі за салідарнасць і падкрэсліла, што атрымлівае яе „для мільёнаў свабодалюбівых беларусаў”.

„З гэтай узнагародай яны даведаюцца, што не самотныя ў сваёй барацьбе. На пратэстах у Беларусі мы скандавалі: „Верым, можам, пераможам”. Бачачы, якую падтрымку мы атрымліваем ад вас і ад людзей па ўсім свеце, я не сумняваюся ў нашай перамозе”, — заявіла палітык.

Міжнародная прэмія свету Ціперэры — узнагарода Ірландыі за гуманітарную дзейнасць.

Беларускае Радыё Рацыя