Ціханоўская дамовілася пра супрацоўніцтва з украінскай дэлегацыяй у ПА АБСЕ



Святлана Ціханоўская дамовілася пра супрацоўніцтва з украінскай дэлегацыяй у Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Сустрэча адбылася ў рамках візіту беларускага палітыка ў Вену на зімовую сесію ПА АБСЕ. Былі абмеркаваныя варыянты „сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне, каб спыніць агрэсію Пуціна і Лукашэнкі”, гаворка ішла і пра „праблему антыўкраінскай прапаганды”.

Украінскую дэлегацыю ў ПА АБСЕ ўзначальвае старшыня камітэта па пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі Вярхоўнай Рады Мікіта Патураеў. Ён уваходзіць у фракцыю кіруючай партыі „Слуга народа”.

Array