Ціханоўская дамовілася з міністрам абароны Канады пра супрацу



Лідар дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам нацыянальнай абароны Канады Анітай Ананд дапамогу беларускім валанцёрам, якія змагаюцца за свабоду ва Украіне.

“Мы будзем працаваць разам, каб вярнуць мір і бяспеку ва Усходнюю Еўропу, у тым ліку ў маю любімую Беларусь”, — напісала палітык у “Твітары” па выніках перамоў на палях Форума па бяспецы ў канадскім Галіфаксе, які сёння завяршае сваю працу.

На сустрэчы Ціханоўскай з міністрам абароны Нідэрландаў Кайсай Алангрэн абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў ваенна-палітычнай сферы. “Лукашэнка стварыў сур’ёзную пагрозу незалежнасці Беларусі. Цяпер мы мусім дзейнічаць неадкладна, каб падарваць ваенныя намаганні Расеі, выключыўшы Беларусь з гэтага ўраўнення”, — адзначыла Ціханоўская.

Array