Ціханоўская прапанавала стварыць у Гарвардзе стыпэндыю імя Алеся Бяляцкага



Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі наведалі Бостан. Як паведамляе прэс-служба палітыка, удзельнікі беларускай дэлегацыі ўдзельнічалі ў адкрыцці еўрапейскай канферэнцыі, сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапейскага парламенту, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця беларускага сцяга і сустрэліся з беларусамі.

Падчас выступу ў Гарвардзе Ціханоўская прапанавала старыць беларускую праграму, а таксама стыпэндыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. На думку Ціханоўскай, адна з гэтых стыпэндый магла б быць імя Алеся Бяляцкага. Падчас двухбаковай сустрэчы з кіраўніцай Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсолай было абмеркаванае прыцягненьне рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці праз міжнародны крымінальны суд і ўніверсальную юрысдыкцыю.

Фота: прэс-службы Святланы Ціханоўскай