Ціханоўская сустрэлася з былой спікеркай Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША
Гэта хіба самая важная сустрэча Ціханоўскай па выніках канферэнцыі ў Мюнхене, каментуе палітолаг.

На Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы сустрэліся лідарка дэмакратычнай супольнасці Беларусі і былая спікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пелосі, уплывовы палітык дэмакратычнай партыі ЗША. Як заўважае палітолаг Роза Турарбекава, – гэта можна лічыць найважнейшай сустрэчай Ціханоўскай на форуме ў Мюнхене:
– Я маю на ўвазе з пункту гледжання вынікаў дзейнасці Офісу Ціханоўскай, гэта быў адзін з самых значных вынікаў. Пелосі працягвае заставацца адным з самых аўтарытэтных палітыкаў у Вашынгтоне. Яе роля і значэнне, нягледзячы на тое, што яны сышла з пазіцый спікера, працягвае заставацца вельмі высокай. У прыватнасці ў Дэмакратычнай партыі, пазіцыя ў Кангрэсе Злучаных Штатаў у яе аўтарытэт вельмі высокі.
Ціханоўская і Пелосі таксама абмеркавалі палітыку гібрыднай акупацыі, якую праводзяць Расея і рэжым Лукашэнкі. Пелосі – важная фігура амерыканскай палітыкі і сустрэча з ёй для Офісу Ціханоўскай – добры паказчык працы і перспектываў сувязяў з ЗША.
Беларускае Радыё Рацыя
Array