Ціханоўская сустрэлася з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам у Малазе

Палітыкі абмеркавалі рэзалюцыю па Беларусі, прынятую на гэтым тыдні нямецкім Бундэстагам. Ціханоўская выказала жаданне найхутчэйшай імплементацыі гэтага дакументу.
Падчас дыялогу Святлана Ціханоўская заклікала канцлера падтрымаць міжнароднае расследаванне злачынстваў Лукашэнкі, у прыватнасці – злачынстваў супраць чалавечнасці і вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь.
Таксама Святлана Ціханоўская запрасіла канцлера далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада і падтрымаць беларускіх палітвязняў.
Крыніца: тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай