Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Польшчы
Адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў.

Ціханоўская прапанавала міністру стварыць міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратычнай і незалежнай Беларусі і выпрацаваць практычную стратэгію па вырашэнні беларускага крызісу і абароне беларускай незалежнасці. Таксама Ціханоўская і Латушка прапанавалі міністру разглядзець магчымасць прыцягнення да адказнасці рэжыму Лукашэнкі і яго памагатых за рэпрэсіі супраць беларусаў і саўдзел у вайне супраць Украіны.

Прадстаўнік па міжнародных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валерый Кавалеўскі сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС па пытаннях выдачы альтэрнатыўных дакументаў для беларусаў, якія выехалі праз рэпрэсіі і не могуць атрымаць ці аднавіць беларускія дакументы.
Array