Ціханоўская сустрэлася з намесніцай дзяржсакратара ЗША Узрай Зэяй



У Нью-Ёрку падчас сесіі Генасамблеі ААН беларуская палітык правяла сустрэчу з намесніцай дзяржсакратара ЗША ў пытаннях грамадзянскай бяспекі, дэмакратыі і правоў чалавека.

Фота: tsikhanouskaya.org

Лідарка беларускай апазіцыі падкрэсліла важнасць утрымання Беларусі ў фокусе міжнароднай увагі, і ў такіх арганізацыяў як ААН. Таксама Ціханоўская распавяла пра цяжкую сітуацыю ў беларускіх турмах і эскалацыю рэпрэсій, паведаміла яе прэс-служба. Яна сярод іншага нагадала пра апошнія прысуды праваабаронцы Марфе Рабковай і журналісту Дзянісу Івашыну.

Святлана Ціханоўская нагадала пра важнасць працягу дапамогі рэпрэсаваным і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская і Зэя абмеркавалі наступныя крокі па прыцягненні Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць беларусаў і ўцягванне краіны ў вайну супраць Украіны. Беларускі палітык нагадала, што пытанне абароны і аднаўлення незалежнасці Беларусі — прыярытэт новастворанага Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Ціханоўская распавяла Узры Зэі пра важнасць ціску на рэжым і ўзмацненне санкцыяў на яго памагатых, якія прымаюць законы аб пазбаўленні грамадзянства беларусаў і іншыя пытанні.

Беларускае Радыё Рацыя

Array