Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Літвы
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе прэм’ер-міністра Літвы Інгрыду Шыманітэ.

Прэм’ер-міністр паразмаўляла з камандай Офіса Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Ціханоўская і Шыманітэ правялі двухбаковыя перамовы з удзелам дарадцаў. Яны абмеркавалі сітуацыю ў беларускай эканоміцы і наступствы санкцыяў, а таксама верагоднасць поўнага ўступлення арміі Беларусі ў вайну супраць Украіны. Ціханоўская падкрэсліла, што беларускае грамадства катэгарычна супраць вайны.
Падчас сустрэчы была абмеркаваная сітуацыя з шэнгенскімі візамі. Ціханоўская падкрэсліла важнасць працягу выдачы беларусам візаў. Пры гэтым яна зазначыла, што павінны быць пашыраныя індывідуальныя санкцыйныя спісы, каб сілавікі, чыноўнікі, памагатыя рэжыма не мелі магчымасці свабодна падарожнічаць і зарабляць у Еўразвязе, як гэта было раней.
Таксама Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на беларускіх студэнтаў, многія з якіх перад самым пачаткам навучальнага года маюць праблемы з атрыманнем візаў. Разглядаецца магчымасць стварэння міжведамаснай групы з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, каб вырашаць візавыя і міграцыйныя пытанні.
Array