Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам і віцэ-прэм’ерам Ірландыі



Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская ў Дубліне правяла перамовы з прэзідэнтам Ірландыі Майклам Гігінсам і віцэ-прэм’ерам краіны Міхялам Марцінам, – піша Радыё Свабода.

Прэзідэнт распавёў Ціханоўскай пра ірландскі досвед барацьбы за ідэнтычнасць і незалежнасць краіны. На сустрэчы з віцэ-прэм’ерам беларуская палітык падзякавала яму за супрацу з ірландскай амбасадай у Вільні і за падтрымку беларускіх праваабаронцаў і незалежных беларускіх медыя, бо Ірландыя аказала дапамогу некаторым выданням.

На сустрэчы абмяркоўвалі таксама падтрымку культурных праектаў, а таксама дапамогу  палітвязням, якія вызваляюцца з турмаў.