ЦРУ: Расея можа ўжыць супраць Украіны ядзерную зброю
Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне (ЦРУ) ЗША папярэдзіла, што Расея можа ўжыць ядзерную зброю малой магутнасці супраць Украіны, паведамляе агенцтва AFP.

„Улічваючы магчымы адчай з нагоды ваенных няўдач, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа распарадзіцца прымяніць тактычную ядзерную зброю або ядзерныя боегалоўкі малой далёкасці. Мы, натуральна, вельмі занепакоеныя”, – заявіў дырэктар ЦРУ Уільям Бернс.
Пры гэтым Бернс прызнаў, што пакуль, па сутнасці, няма „практычных доказаў” таго, што Расея рыхтуецца ўжыць такі від узбраенняў. Расея валодае арсеналам тактычных ядзерных зарадаў меншай магутнасці, чым тыя, якія ЗША выкарысталі напрыканцы Другой сусветнай вайны супраць Японіі.
У сваю чаргу, у МУС Украіны лічаць, што цяпер нічога не ўказвае на падрыхтоўка Расеі да ядзернага ўдару па тэрыторыі Украіны, але расейская прапаганда спецыяльна разганяе гэтыя чуткі для нагнятання страху.
Array