ЦВК Беларусі прыцягнуць да „рэферэндуму” па ўваходжанні „ЛНР/ДНР” у Расею



Украінскіх бежанцаў, якія пражываюць у Беларусі, плануюць прыцягнуць да галасавання на „рэферэндуме” па далучэнні захопленых украінскіх абласцей да Расеі. Для іх у Беларусі створаць участкі для галасавання, піша The Insider.

У выданні кажуць, што атрымалі дакументы пра падрыхтоўку „рэферэндуму” на акупаваных тэрыторыях Украіны. У праекце ўжо нават называюцца планавыя лічбы па выніках галасавання, а таксама прыводзіцца план „замацавання пераможнага выніку”. Участкі для галасавання для эвакуяваных або гвалтоўна вывезеных украінцаў плануецца стварыць на тэрыторыях Расеі і Беларусі.

Раней у СМІ з’яўляліся звесткі, што „рэферэндум” можа прайсці 14 верасня. На ім планавалася далучыць да Расіі Данецкую і Луганскую вобласці Украіны.

Array