Турцыя не прызнае рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны



Турцыя не прызнае рэферэндумы на акупаваных тэрыторыях Украіны. Пра гэта падчас візіту ў Японію заявіў кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушаглу.

«Мы заяўлялі і заяўляем РФ, што не прызнаем анэксію Крыма. Не прызнаем і вынікі рэферэндумаў, якія праходзяць на тэрыторыі Украіны. Мы ўжо выказвалі сваю турботу і пазіцыю наконт гэтага», — сказаў ён на прэс-канферэнцыі ў Токіа.

Пры гэтым міністр адзначыў, што прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган правядзе перагаворы з прэзідэнтамі Расеі і Украіны, а намаганні Анкары накіраваны на арганізацыю сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зялонскага. Чавушаглу не ўдакладніў, у якім фармаце пройдуць перамовы.

Расея праводзіць на акупаваных тэрыторыях Украіны рэферэндумы аб уваходжанні ў склад РФ чатырох абласцей. Галасаванні пачаліся 23 верасня, а павінны скончыцца 27-га.

reform.by

Array