У 2022 годзе Беларусь зноў апусцілася ў рэйтынгу вяршэнства права
У 2022 годзе Беларусь зноў апусцілася ў рэйтынгу вяршэнства права ў краінах свету ад World Justice Project.

Сёлета Беларусь займае 99-ю пазіцыю ў рэйтынгу сярод 140 краін. Летась яна займала 97-ю пазіцыю, у 2020 — 68-ю, у 2019 — 66-ю. Падлік вядзецца па 8 катэгорыях, сярод якіх магчымасць для дэмакратычных інстытутаў кантраляваць дзяржаўную ўладу, узровень карупцыі, захаванне асноўных правоў чалавека, адкрытасць ураду і іншыя.
Суседзі Беларусі ў рэйтынгу: Расея заняла ў ім 107-е месца, Украіна — 76-е, Латвія — 24-е, Літва — 18-е, Эстонія — 9-е. У топ-5 найбольш прававых краін свету ўвайшлі Данія, Нарвегія, Фінляндыя, Швецыя і Нідэрланды. Замыкаюць спіс Гаіці, Конга, Афганістан, Камбоджа і Венесуэла.
Array