У ААН прагаласавалі за расследаванне злачынстваў расейскіх вайскоўцаў ва Украіне



Рада правоў чалавека ААН пераважнай большасцю галасоў падтрымала рэзалюцыю аб пачатку расследавання меркаваных ваенных злачынстваў расейскіх войскаў.

Бі-Бі-Сі ўдакладняе, што гаворка ішла аб злачынствах, учыненых на пачатку вайны.

Выступаючы па відэасувязі з Кіева, намесніца міністра замежных спраў Украіны Эмінэ Джапарава сказала, што народ яе краіны перажыў «дзесяць тыдняў поўнага жаху».

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што за апошнія тыдні ў раёнах на поўнач ад Кіева было знойдзена каля тысячы целаў; частку гэтых людзей, мяркуючы па характары раненняў, пакаралі смерцю.

За расследаванне прагаласавалі 33 краіны-ўдзельніцы Рады, 12 устрымаліся. Кітай і Эрытрэя былі адзінымі краінамі, якія прагаласавалі супраць рэзалюцыі, якую ўнесла Украіна.

7 красавіка Генеральная асамблея ААН прыпыніла ўдзел Расеі ў Радзе правоў чалавека.

Array