У Беларусь едзе міністр замежных спраў Нікарагуа
Беларусь з рабочым візітам 19−20 траўня наведае міністр замежных спраў Нікарагуа Дэніс Манкада. Запланаваны перамовы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Алейнікам.

Яны абмяркуюць увесь спектр двухбаковых палітычных, гандлёва-эканамічных, гуманітарных адносін, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, а таксама практычныя аспекты рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку ў кантэксце паставак беларускай тэхнікі ў Нікарагуа.
Плануецца падпісанне шэрагу значных дакументаў для далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння дзвюх краін, гаворыцца ў паведамленні беларускага ведамства.