У Беларусь прыбыў галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі Расеі



Мінабароны паведаміла, што ў Беларусь прыбыў галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі Расеі генерал Алег Салюкоў.

Ён узначальвае камісію расейскага Мінабароны, якая накіравана для інспекцыі расейскіх падраздзяленняў сумеснай групоўкі войскаў.

Тым часам, як праведамляе дзяржаўнае агенства Белта, у Беларусь збіраецца  міністр замежных справаў Расеі. Сяргей Лаўроў  прыляціць у Беларусь 19 студзеня. У Беларусі Лаўроў паўдзельнічае ў штогадовым супольным пасяджэнні калегій МЗС Беларусі і Расеі.

Паведамляецца, што будзе разглядацца супрацоўніцтва ў «галіне замежнапалітычнага планавання і каардынацыя беларуска-расейскіх дзеянняў у дачыненні да Еўразвязу, NАТО і Рады Еўропы».

Апошні раз Сяргей Лаўроў пабываў з візітам у Менску 19 снежня.

Беларускае Радыё Рацыя

Array