У Беларусі на ўкраінскім кірунку сфармавалі новы зенітна-ракетны полк



У Беларусі сфарміравалі новы зенітна-ракетны полк. Ён месціцца ў Лунінцы. Сёння полк наведвае міністр абароны Віктар Хрэнін, перадае БелТА.

„Мы вымушаны дзейнічаць адэкватна на тыя выклікі і пагрозы, якія могуць узнікнуць у рамках бяспекі нашай краіны. Таму было прынята рашэнне на базе існуючай вайсковай часці ў Лунінцы стварыць новы зенітны ракетны полк”, – растлумачыў Віктар Хрэнін.

Плануецца, што міністр урачыста ўручыць ключы ад кватэраў вайскоўцам, якія прыбылі ў Лунінец для праходжання службы.

Новы полк дыслакуецца за 50 км ад дзяржаўнай мяжы. Лунінец месціцца ва ўсходняй частцы Берасцейскай вобласці бліжэй да Гомельскай вобласці і мае стратэгічнае значэнне для забеспячэння абароны ў кірунку Украіны. На поўдні Беларусі таксама ствараюць Паўднёвае аператыўнае камандаванне, у дадатак да ўжо існуючых Заходняга і Паўночна-Заходняга. У звязку з гэтым будуюць новы вайсковы палігон і магчымае стварэнне яшчэ некалькіх новых вайсковых частак.

Беларускае Радыё Рацыя