У Беларусі прапануецца адмяніць парог яўкі на выбарах дэпутатаў
Сёння, 20 кастрычніка, на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі разглядаліся змены ў Выбарчы кодэкс.

У прыватнасці, значная частка змен у Выбарчы кодэкс звязана з прывядзеннем яго ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй. Адмена ж парога яўкі прапануецца, каб уніфікаваць выбары ў мясцовыя Саветы і Палату прадстаўнікоў.
“Мы прапануем: раз адзіны дзень галасавання і будуць выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў усіх мясцовых саветаў у адзін дзень, у прыватнасці 25 лютага 2024 года, адпаведна, трэба стварыць і пэўныя прававыя нормы, якія б дазволілі і камісіям працаваць якасна. Напрыклад, на мясцовых саветах у нас няма парога яўкі выбарцаў. Гэта значыць колькі прыйшло на выбарчыя ўчасткі, ад гэтай колькасці абралі дэпутатаў. На парламенцкіх выбарах парог яўкі ёсць. Вось мы прапануем гэты парог яўкі зняць. Гэта значыць зраўнаваць гэтыя ўсе выбары для таго, каб і камісіям было прасцей працаваць, і суб’ектам, якія арганізуюць усю гэтую дзейнасць”, — сказаў кіраўнік ЦВК – Ігар Карпенка.
Беларускае Радыё Рацыя
Array