У Беларусі сабралі на службу 1,5 мільёна сілавікоў
Колькасць асабовага складу сілавых структур зараз складае 1,5 мільёна чалавек. Заявіў дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.

Як паведамляе REFORM.by, у лік уваходзіць «народнае апалчэнне», якое стварылі па загадзе Аляксандра Лукашэнкі. «гэтыя структуры ўтрымліваем у штатах мірнага часу. Увесь комплекс: і вайскоўцы, і міліцыя, і Камітэт дзяржбяспекі, і памежнікі, і тэрытарыяльная абарона, і народнае апалчэнне – усяго будзе пад 1,5 млн чалавек, са зброяй у руках будуць абараняць сваю краіну ў выпадку неабходнасці», – заявіў Вальфовіч.
Беларусь увесь час заяўляе, што не збіраецца ваяваць супраць Украіны, але дзеянні сведчаць на карысць супрацьлеглага меркавання. Нядаўна ў Беларусі заявілі, што ў так званае народнае апалчэнне могуць сабраць да 150 тысяч чалавек.
„Польскае радыё”