У Бундэстагу створаная група сяброў Беларусі



У панядзелак, пачаўся візіт Святланы Ціханоўскай у Нямеччыну. Яна правяла сустрэчу ў  Бундэстагу. Вынікам сустрэчы стала стварэнне групы сяброў Беларусі ў нямецкім парламенце.

У гэтую групу ўвайшлі каля 30 дэпутатаў.

Падчас сустрэчы ў Бундэстагу дамовіліся пра стажыроўкі ў нямецкім парламенце для моладзі, якія будзе ладзіць група сяброў Беларусі. Таксама гаварылі пра апякунства дэпутатаў над палітвязнямі, плануецца, каб кожны з дэпутатаў групы ўзяў апякунства над адным з беларускіх палітзняволеных. Абмяркоўвалі прыняцце рэзалюцыі па Беларусі, у якой будуць акрэсленыя праблемы беларусаў і механізмы па іх вырашэння.