У Дзень Еўропы кіраўніца Еўракамісіі наведае Кіеў



Уршуля фон дэр Ляен прыедзе ў Кіеў у Дзень Еўропы і сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім. Мэта яе візіту – прадэманстраваць украінцам падтрымку Еўразвязу.

9 мая, калі ў Еўразвязе адзначаюць Дзень Еўропы, кіраўніца Еўракамісіі накіруецца ў Кіеў.

„Старшыня едзе ва Украіну, каб пацвердзіць нашу падтрымку гэтай краіны ў яе абароне ад захопніцкай вайны з боку Расеі. Галоўная тэма яе візіту – супрацоўніцтва паміж ЕЗ і Украінай”, – растлумачыў афіцыйны прадстаўнік Еўрапейскай камісіі Эрык Мамер на брыфінгу ў Бруселі. З меркаванняў бяспекі Брусель не абвяшчае дэталі паездкі фон дэр Ляйен, як і ў папярэднія яе візіты ва Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя