У дзень шпіталізацыі Лукашэнкі ў Менск прыляцеў самалёт спецыяльнага авіяатраду Крамля
У дзень шпіталізацыі Лукашэнкі ў Менск прыляцеў самалёт спецыяльнага авіяатраду Крамля. Хто знаходзіўся на борце, невядома.
-

Фота: radarbox.com
Расейскі дзяржаўны бізнэс-джэт Dassault Falcon 7x прылятаў у Менск 13 траўня, сведчаць дадзеныя сэрвісу flightradar24.com.
Борт прыляцеў з маскоўскага аэрапорта Унукава 13 траўня. Хто знаходзіўся на борце, невядома.
Самалёт належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Расеі і ўваходзіць у спецыяльны лётны атрад „Расія”. Яго выкарыстоўваюць для перавозкі службовых асоб РФ, і іншых важных асоб спецслужбаў, а таксама ў якасці рэзервовага пры пералётах Пуціна і Мішусціна.
У апошнія дні борт пабываў у Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу.
Аляксандр Лукашэнка ўжо пяты дзень не з’яўляецца на публіцы. 13 траўня яго тэрмінова даставілі ў спецыяльную клініку ў Драздах.
Беларускае Радыё Рацыя