У Еўракамісіі пацвердзілі падрыхтоўку санкцый супраць Беларусі
У Еўракамісіі пацвердзілі падрыхтоўку новага пакета санкцый, які будзе ўключаць Беларусь. Пра гэта паведаміла РИА „Новости” са спасылкай на прадстаўніка Еўракамісіі.
Паводле яго слоў, ЕК 26 студзеня прапанавала дадатковыя санкцыі ў адказ на эскалацыю ва Украіне, якая працягваецца, а „таксама на саўдзел Беларусі”. Размова ідзе аб прапанове „шэрагу дадатковых гандлёвых санкцый супраць Беларусі, каб давесці гэтыя меры да роўню санкцый ЕЗ супраць Расеі”.
Размова ідзе аб забаронах на экспарт, прадастаўленне паслуг, імпартныя абмежаванні. Мэтай прапаноў з’яўляецца выключэнне магчымасці абыходу санкцый, раней уведзеных супраць РФ.
Учора Bloomberg напісаў пра магчымы змест беларускага пакета.
Акрамя таго, Еўракамісія ўжо прадставіла магчымую столь коштаў на нафтапрадукты з Расіі. Ён зараз абмяркоўваецца з G7.
Array