У Гародні адкрыюць Генконсульства Расеі
Савет Міністраў Беларусі апублікаваў пастанову №767 ад 10 лістапада, у якой зацвердзіў тэкст дыпламатычнай ноты для заключэння пагаднення з Расеяй аб адкрыцці Генеральнага консульства РФ у Гародні.
-

Фота: 34travel.me
Гэта будзе трэцяе дыпламатычнае прадстаўніцтва Расеі ў Беларусі. На дадзены момант працуе Генконсульства ў Берасці і Пасольства РФ у Менску.
Які будынак у Гародні аддадуць расіянам — пакуль невядома.
Беларускае Радыё Рацыя
Array