У Гародні каля Генеральнага консульства Польшчы прайшоў праўладны мітынг
У Гародні каля Генеральнага консульства Польшчы прайшоў праўладны мітынг.

Тэлеграм-канал газеты “Гродненская правда” паведамляе, што мітынгоўцы пратэставалі супраць “агрэсіўнай палітыкі Польшчы ў дачыненні да Беларусі”.
На фотаздымках, выкладзеных у тэлеграм-канале, бачная малалікая група людзей з дзяржаўнымі сцягамі і плакатамі, што “нам не трэба НАТА” і “беларусы – мірныя людзі”. У многіх на тварах маскі і цёмныя акуляры, апушчаныя галовы. Адметна, і тое, што некаторыя трымалі ў руках надпісы “Нет войне”.
Пры гэтым за падобныя заклікі і плакаты людзей судзілі. Да прыкладу, дзяўчыну, якая правяла антываенную акцыю 1 верасня на лінейцы ў Наваполацку, аштрафавалі ў трэці раз. Агулам яна павінна сплаціць 7 360 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Array