У Херсоне зніклі расейскія сцягі і блокпасты



Расейскія тэлеграм-каналы паведамляюць, што сцяг РФ, які вісеў над будынкам абласной адміністрацыі акупаванага Херсона, знік.

Пазней кіраўнік Херсонскага аблсавета Юры Сабалеўскі пацвердзіў, што фота будынка абласной адміністрацыі зроблена сёння, 3 лістапада. „Херсон быў, ёсць і будзе украінскім”, – падкрэсліў Сабалеўскі.

Таксама паведамляецца, што зніклі і блокпасты ў ваколіцах акупаванага горада: у Чарнабаеўцы, Сцяпанаўцы і ў Белазёрцы. Раней расейская акупацыйная адміністрацыя настойліва рэкамендавала жыхарам правабярэжнай часткі Херсонскай вобласці эвакуявацца.

Акрамя таго, расейцы абвясцілі прымусовую эвакуацыю 15-кіламетровай зоны ўздоўж левага берага Дняпра. Эксперты палічылі, што расейцы такім чынам рыхтуюць адступленне з правага берага і новую лінію абароны па Дняпры.

З памежнай Белгарадскай вобласці Расеі, якая перыядычна церпіць ад абстрэлаў, таксама пачалі вывозіць людзей. Гэтай раніцай у Тульскую вобласць выехалі два аўтобусы з жыхарамі рэгіёна, паведаміў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў. Выязджаюць людзі, „якія прынялі рашэнне часова пакінуць рэгіён”, расказаў ён.

У сярэдзіне кастрычніка мясцовы рэсурс bel.ru паведамляў, што з пачатку вайны з пяці муніцыпалітэтаў Белгародскай вобласці былі эвакуяваныя каля 3,5 тысяч чалавек. З іх больш за 1,1 чалавек перавезлі ў пункты часовага размяшчэння. Астатнія пераехалі да сваякоў або ў арэндаванае жыллё.

Array